31 кастрычніка ў рамках бібліятэчных праектаў “Библиотека вне стены” і “Новости печатного двора” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” наведалі Дзятлаўскую раённую інспекцыю па насенняводству каранціну і ахове раслін. Бібліятэкары пазнаёмілі супрацоўнікаў арганізацыі з навінкамі літаратуры, якімі папоўніўся фонд раённай бібліятэкі, распавялі аб платных паслугах, якія аказвае бібліятэка. У бібліятэку запісаліся чатыры новых чытача.