Ужо стала традыцыйным наведванне арганізацый горада Дзятлава аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Мэта наведвання — рэклама кнігі і чытання, пошук новых чытачоў, азнаямленне з платнымі паслугамі, якія прапануе бібліятэка. 28 лютага супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову Дзятлаўскі лясгас. У рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытаць” да Году міра і стварэння, з мэтай захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання насельніцтва для супрацоўнікаў установы ладзілася тэматычная выстава з аглядам літаратуры “І помніць страшна, і забыць нельга”, на якой экспанавалася літаратура пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Сярод кніг навінкі літаратуры: “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”, у якой сабраны звесткі знішчэння фашысцкімі карнікамі вёсак і жыхароў Гродзескай воблаці, у тым ліку Дзятлаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя матэрыялы апублікаваны ўпершыню; “Геноцид белорусского народа” і “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти”; Міхаіла Лукʼянчыка “Памяць мацней за полымя” — зборнік матэрыялаў пошукавай краязнаўчай работы па даследаванню і вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з чэрвеня 1941 па 9 ліпеня 1944 года на аснове архіўных матэрыялаў, успамінаў родных і блізкіх.