14 жніўня у чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла відэгадзіна “Знакамітыя кнігі – ў мультфільмах” сабраліся юныя чытачы, каб прыняць удзел у розных конкурсах па мультфільмах. Падчас першага конкурсу “Чый гэта партрэт?” дзеці называлі мультыплікацыйнага героя па апісанні. У наступным конкурсе “Угадай мелодыю” ўдзельнікі слухалі песню і ўспаміналі назву мультфільма, з якога яна гучала. Яны хорам адказвалі на ўсе прапанаваныя пытанні. Акрамя таго бібліятэкар Алена Генрыхаўна пазнаёміла дзяцей з кнігамі, па якіх знятыя мультфільмы. Яркім фіналам свята стаў прагляд мультфільма “Гусі лебедзі» і г. д.