5 мая напярэдадні свята Перамогі з мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і пачуцця павагі да гісторыі роднай краіны аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка — месца памяці”, абласной бібліятэчнай эстафеты памяці,ладзіў гадзіну баявой славы “Знать, чтобы помнить, помнить, чтобы гордиться” і выставу-гонар “В огнях победного салюта”. На мерапрыемства завіталі вучні 6 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Ясюкевіч Таццянай Леанідаўнай. Падчас мерапрыемства гучалі словы ўдзячнасці і гонару для тых, хто прынёс нам Вялікую Перамогу для мірнага і шчаслівага жыцця, вершы і песні ваенных гадоў, адбыўся прагляд відэаролікаў пачатку вайны і кароткаметражнага фільма “Пусть это будет не зря”. Дзеці пазнаёміліся з экспанаванымі выданнямі кніг.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.