Прафілактыка сэксуальнага гвалту ў дачыненні да непаўналетніх — актуальная тэма ў прававым і духоўна — маральным выхаванні моладзі. У рамках прафілактыкі 29 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт” бібліятэкары правялі прафілактычны час “Знать сегодня, чтобы жить завтра. Стоп насилию!”. На мерапрыемстве прысутнічаў участковы інспектар па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалай Вячаслававіч. Падчас размовы ён засяродзіў увагу на сямейных гвалтах і злачынствах супраць палавой недатыкальнасці.Вучні прынялі ўдзел у гульні ”Замер личного пространства”, праглядзелі відэаролік “Что делать, чтобы не стать жертвой”, пазнаёміліся з “Правилами пятью “нельзя”. Напрыканцы гутаркі ўдзельнікі атрымалі памяткі “Правилами пятью “нельзя” і “Як зберагчы дзіця ад сэксуальнага гвалту“.