Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабод чалавека. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны. 15 сакавіка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў кніжна-дакументальную выставу «Дзяржава — гэта мы!». З удзельнікамі аб’яднання «Прававы лабірынт» прайшла гадзіна інфармацыі «Знаёмцеся: закон законаў». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі аб’яднання пазнаёміліся са структурай асноўнага закону краіны. Для замацавання атрыманай інфармацыі дзеці адказвалі на пытанні віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.