5 лютага Казлоўшчынскую гарпасялковую бібліятэку наведалі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад”. Бібліятэкары пазнаёмілі іх з бібліятэкай, расказалі пра абанемент і чытальную залу, пазнаёмілі з новымі дзіцячымі кнігамі. Рабяты з цікавасцю разглядалі кніжкі – малышкі, кніжкі – цацкі, гукавыя кніжкі, кніжкі – раскладанкі.