2 верасня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшла экскурсія-гутарка “Знаёмства з бібліятэкай”для дзяцей першага класа ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Дзецей пазнаёмілі з правіламі карыстання бібліятэкай, распавялі, якія ў бібліятэцы ёсць аддзелы, для чаго патрэбныя каталогі, якія яны бываюць. Дзецям дазволілі зазірнуць у каталожныя скрыначкі, паглядзець, як выглядае “пашпарт кнігі” — каталожная картка. Школьнікаў зацікавілі выставы, бралі з паліц кнігі, разглядалі, задавалі пытанні.