23 красавіка для вучняў 4 класа ў Казлоўшчынскай ГПБц быў праведзены ўрок бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Знаёмства з электронным каталогам”. Спачатку гаворка ішла пра алфавітны каталог, яго структуру і сістэму расстаноўкі картак. Затым бібліятэкар паказала і расказала пра электронны каталог. Вучні даведаліся, як знайсці кнігу ў гэтым каталозе і ці ёсць яна ў нашай бібліятэцы.