22 сакавіка Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка з тэматычнай паліцай «Званы Хатыні» наведалася ў дзіцячы сад.Дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь», успомнілі аб страшнай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года. Глыбока прачулі боль людзей, у жыцці якіх былі страшныя ваенныя гады, пранікліся павагай да подзвігу народа, які перамог фашызм.