Бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прыняла ўдзел ў мерапрыемстве, якое праводзілася ў філіяле “Данілавіцкі Дом культуры”. Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя Хатынскай трагедыі інфармацыйна-пазнавальная гадзіна“Хатынь. Гэта павінен помніць кожны”. Удзельнікамі сталі вучні старэйшых класаў ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа”. Да ўвагі прысутных бібліятэкар прапанавала кніжную выставу  “Хатынь: говорящая тишина”, пазнаёміла з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне, дзеці даведаліся  аб жудасных падзеях якія адбываліся на тэрыторыі нашага Дзятлаўскага раёна, аб спаленых фашыстамі вёсках Дзятлаўшчыны. Асаблівую ўвагу ўдзяліла кнізе  “Генацыд беларускага народа”, аб лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі  і кнізе “Ніколі не забудзем”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.