Светлае Хрыстова Уваскрасенне – галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар У васкрасення Ісуса Хрыста – цэнтра ўсёй біблейскай гісторыі і асновы ўсяго хрысціянскага вучэння. У дзень Вялікадня вернікі адзначаюць уваскрасенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. Напярэдадні гэтага светлага свята ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на духоўную размову “Звініць пасхальная радасць”, каб за кубачкам гарачай гарбаты з салодкімі прысмакамі пагаварыць аб свяце, успомніць, як яго святкавалі ў часы іх дзяцінства, падзяліцца рэцэптамі смачных пасхальных страў. Сустрэча адбылася вельмі цёплай і добрай.