37 гадоў прайшло з Дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Колькі б не прайшло часу, гэты дзень будзе толькі аб’ядноўваць жывучых адным успамінам, адной пячаткай, адной надзеяй. 26 красавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну памяці “Звон памінальны над краем” з супрацоўнікамі арганізацый і ўстаноў г. Дзятлава. Падчас памятнай гадзіны ўдзельнікі пазнаёміліся з падзеямі страшнай трагедыі, адбыўся прагляд відэа рэдкіх кадраў аварыі, гучалі вершы і песні. На мерапрыемства былі запрошаны ліквідатары аварыі на ЧАЭС Яраш Віктар Мікалаевіч і Глубокая Людміла Браніславаўна. Віктар Мікалаевіч і Людміла Браніславаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі. Віктар Мікалаевіч — член Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ліквідатараў і інвалідаў чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”. Яго асабітая гісторыя была апублікавана ў зборніку “Чарнобыльская боль”, з якім ён пазнаёміў прысутных. Пачуцці і набалелае выліліся ў верш “Чернобыльский крест”, які Віктар Мікалаевіч зачытаў слухачам. З сабой на мерапрыемства Віктар Мікалаевіч прынёс выяву іконы “Чарнобыльскі Спас” іканапісца Уладзіслава Гарэцкага, распавёў гісторыю яе з’яўлення.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і тых, хто аддаў сваё жыццё, выратоўваючы чалавецтва ад катастрофы. Да прагляду была прапанавана тэматычная выстава “Чернобыль — это трагедия, подвиг, предупреждение”. Жыццё прадаўжаецца. Беларусы — мужны і цярпялівы народ. Наша Радзіма будзе квітнець і верыць у лепшую будучыню.
