Да Году народнага адзінства ў бібліятэцы прайшоў дзень ведаў “Зямля мая, любоў мая”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 класа са сваім кіраўніком. Бібліятэкар расказала пра дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, затым вучні выконвалі заданні “Сімвалы Беларусі”, “Беларусь культурная”, “Беларусь. Малая радзіма”, прадоўжылі прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, адказвалі на пытанні віктарыны, зрабілі падарожжа па кожнай вобласці. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Мілей цябе няма, мой родны кут”, дзе прадстаўлены матэрыял пра нашу малую радзіму. Людміла Іванаўна пазнаёміла вучняў з альбомамі “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, “Нашы землякі”, “Гісторыя Казлоўшчынскай Успенскай царквы”, “50 гадоў ПМС”, “Творчасць нашых землякоў”. Напрыканцы фота ў фотазоне “Беларусь у маім сэрцы”.