22 студзеня ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік”, на якім супрацоўнік бібліятэкі ў форме экалагічнай мазаікі паведаміла дзецям аб запаведніках і нацыянальных парках Рэспублікі Беларусь. Вучні 2-га класа гімназіі №1 трапілі ў віртуальнае падарожжа па фотаздымках з прастору інтэрнэта. Пазнаёміліся з флорай і фаўнай кожнага экалагічнага помніка, успомнілі свае абавязкі берагчы і ахоўваць лясы, жывёл і птушак. У канцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!” па перарэгістрацыі чытача.