19 мая ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі на працягу дня праходзіла духоўная гутарка ля выставы “Зямны ўдзел нябеснае святыні”. Гутарка прысвячалася 550-годдзю з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзю ўтварэння Жыровіцкага Успенскага манастыра. Бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з аднаіменнай выставай і расказвалі пра вялікую святыню нашай Бацькаўшчыны і ўсяго праваслаўнага свету, а таксама пра манастыр для шукаючых выратавання і Хрыстова заспакаення. Бібліятэкары чыталі вершы, праводзілі невялікую віктарыну.