У межах бібліятэчнага праекта “Я і маё хобі” у філіяле “Наваельнянская ГПБц” ладзілася чарговая выстава-хобі “Акварельные зарисовки”. На выставе дэманстраваліся карціны Чаславы Францаўны Болбат. Маляваць яна пачала пасля выхаду на пенсію, і цяпер гэты занятак займае амаль увесь яе вольны час. Асабліва падабаецца пісаць пейзажы.