26 лістапада бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая СБк” наведала Раклевіцкую базавую школу з інфармацыйнай гадзінай “Алкаголь + ты = разбітыя мары”. Мерапрыемства было прысвечана вельмі важнай тэме — шкодзе алкаголю і яго ўплыву на здароўе, сям’ю і будучыню чалавека. У ходзе сустрэчы школьнікі даведаліся, што алкаголь не толькі разбурае арганізм, але і можа стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху да ажыццяўлення мараў і жыццёвых планаў. Такія сустрэчы дапамагаюць ўсвядоміць каштоўнасць здароўя і выбраць правільны шлях у жыцці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.