“Безопасные каникулы” пад такой назвай ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” пройшоў урок бяспекі. Дзеці пазнаёміліся з агульнымі правіламі бяспекі падчас летніх канікул, а таксама даведаліся як сябе паводзіць у лесе, на дарозе, у вадзе. Успомнілі пра небяспечныя прадметы, якія ёсць у нас дома і могуць пагражаць здароўю і нават жыццю чалавека, калі з імі няправільна абыходзіцца.