У рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыальна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё — значыць лепшае” бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” арганізавала для выхаванцаў дзіцячага садка інфармацыйную выставу-агляд “Беларускае! Роднае! Сваё!”. Рабяты пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў: М. Маляўкі “Каштаны ў шакаладзе”, В. Гардзея “Як мядзведзікі тату згубілі”, Э. Вашкевіча “Пра Міцю і Гаўрушу” з кнігамі, у якіх расказваецца аб нашай краіне — Беларусі, аб дзяржаўных сімвалах, аб прыродзе, жывёлах.