У групе падоўжанага дня ДУА “Казлоўшчынская СШ” адбылося мерапрыемства пад назвай “Беларуская кніга – дзецям”. Бібліятэкар філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” падрыхтавала агляд інфармацыйнай выставы, прысвечанай папулярызацыі сацыяльназначнай літаратуры для малодшых школьнікаў. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, якія вучаць дабрыні, сяброўству і любові да роднага краю. Асаблівую цікавасць выклікалі:
- кнігі серыі “Бібліятэка пачатковай школы”;
- Вітка В. “Чытанка-маляванка”;
- Клімковіч С. “Золотинка и фея Слякоть”;
- Хадасевіч-Лісавая К. “Год прыгод лісачкі Красуні”;
- выданне “Школа юного олимпийца” і іншыя.
Дзеці з захапленнем слухалі аповеды пра кнігі, разглядалі яркія вокладкі, абмяркоўвалі любімых герояў і атрымалі добры настрой. Такія сустрэчы спрыяюць развіццю цікавасці да чытання, пашырэнню кругагляду і выхаванню павагі да беларускай літаратуры.



