2 красавіка — вельмі важная дата для двух братэрскіх народаў. На дзяржаўным узроўні ў абодзвюх краінах святкуецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. З нагоды гэтай даты ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся відэалекторый “Беларусь и Россия: единством сильны”. У бібліятэку завіталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” з загадчыцай аддзялення Касцюк Галінай Эдвардаўнай. У рамках відэалекторыя адбылася патрыятычная гадзіна “Нас роднит вековая история”. Мерапрыемства было насычана відэаматэрыяламі і інфармацыяй гісторыяй утварэння Саюзнай дзяржавы. Слухачы пазнаёміліся з народнымі сімваламі дзяржаў. Да ўвагі ўдзельнікаў была прапанавана выстава-прагляд “Все мы разные”. Добрага настрою дадалі заданні “Беларусь — Расія” і бліц-апытанне “Знаете ли вы?”. Скончылася сустрэча сумеснам фота.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.