21 студзеня ў межах бібліякроса “СВАЁ— значыць лепшае”, накіраванага на папулярызацыю  сацыяльна значнай  літаратуры супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” завіталі ў Новаяльнянскі сельскі выканаўчы камітэт. Для ўдзельнікаў была арганізавана інфарматыўная выстава-агляд “Слова, народжанае ў Беларусі”. Падчас мерапрыемства былі прэзентаваны кнігі, якія раскрываюць розныя грані беларускай культуры, гісторыі і сучаснасці:

  • Овсепьян И. “Известные люди Беларуси в портретах и очерках”;
  • Бандарэнка В. “Великая “Победа”, “От мечты до легенды”;
  • Мукавозчык А. “Беглые и смешные”, “Привкус цветных революций”, “Корни и корнееды”, “Чему учить детей”, “Нацыянальныя паркі-жамчужыны Беларусі”, “Смотри и помни” і інш.

Гэта сустрэча пераканала яшчэ раз: калі добра пазнаеш сваю культуру, яна становіцца сапраўднай сілай і натхненнем для штодзённай працы. Мы разам адкрылі для сябе, што “СВАЁ” сапраўды можа быць самым лепшым. Напрыканцы сустрэчы мы падаравалі закладкі з цытатамі беларускіх аўтараў і запрашэнні наведаць бібліятэку.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.