Крочыць упэўненым крокам Тыдзень дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. 26 сакавіка быў Днём казак. У госці да Казачніцы завіталі наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дятлава”. Для іх ладзілася конкурсна-гульнёвая праграма “В гостях у сказки”. На чароўным музычным паравозіку дзеці разам з Казачніцай адправіліся ў казачную краіну. Падарожжа было насычана чараўніцтвам і казачнымі конкурсамі, бо на свята завітала Баба Яга. Рабяты гулялі ў гульні “Назаві казку”, “Казачныя загадкі”, “Юны мастак” і інтэрактыўная раскраска па казках “Саквояж с чудесами”; музычныя “Чароўны капялюш” і “Хвост Бабы Ягі”, эстафета “Кот в сапогах”. На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі размалёўкі па казках і шмат добрага настрою.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.