У філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло літаратурнае змаганне “В мире кроссвордов и головоломок”. Бібліятэкар  пазнаёміла ўдзельнікаў з часопісамі, якія змяшчаюць крыжаванкі, галаваломкі, звярнула ўвагу на іх цікавае, пазнавальнае, выхаваўчае значэнне.
Так, “ВЯСЁЛКА”  —  літаратурны займальны часопіс з казкамі, вершамі, конкурсамі і загадкамі знаёміць дзяцей і падлеткаў не толькі з класікамі беларускай літаратуры (М. Багдановічам, Я. Коласам, З. Бядулем, М. Лыньковым), але і з творамі равеснікаў.
“МИШУТКА” — гульнявы, пазнавальны часопіс для развіцця з самаробкамі, загадкамі, фокусамі, галаваломкамі, рэбусамі, сканвордамі і стэрэа малюнкамі. Укладыш змяшчае вялікую настольную пазнавальную гульню для ўсёй сям’і.
Юныя чытачы з вялікай цікавасцю адгадвалі крыжаванкі, абмяркоўвалі варыянты і вельмі радаваліся правільным адказам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.