У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла дыскалекцыя “Вестники радости”, якая прысвячалася Дню птушак. На мерапрыемства запрашаліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Бібліятэкар расказала пра птушак, якія першымі прылятаюць з выраю, дзе размяшчаюцца іх гнёзды, якую карысць яны прыносяць прыродзе і жыццю чалавека. Затым прапанавала спрынт-віктарыну “В мире пернатых”. Дзеці з ахвотаю разгадвалі рэбусы, красворды, разгадвалі загадкі, таксама падрыхтавалі паведамленні пра сваіх любімых птушак. Была падрыхтавана кніжная выстава “Птушкі нашых лясоў”.