22 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэалібітацыі, абілітацыі інвалідаў праведзены арт-час “Воплощая пасху”. Свята Вялікадня – гэта самае вялікае праваслаўнае свята радасці аб ўваскрэслым Хрысце. У гэты дзень усе людзі радуюцца і дзеляцца сваёй радасцю з блізкімі. Наведвальнікі даведаліся аб гісторыі свята, яго традыцыях і звычаях, праглядзелі відэа “Чаму на Вялікдзень фарбуюць яйкі”, прынялі ўдзел у віктарыне і ў розных гульнях, адгадвалі загадкі і з задавальненнем паўдзельнічалі ў стварэнні пасхальнай карзіны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.