Падчас восеньскіх канікул у бібліятэцы заўсёды адбываецца шмат цікавага, бо гэта лепшы час для таго, каб сумясціць адпачынак з карыснымі і захапляльнымі заняткамі. 03 лістапада Дзятлаўская раённая бібліятэка адчыніла дзверы для выхаванцаў аздараўленчага лагеру “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі №1 г. Дзятлава. Для іх супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз – захапляльную квэст – гульню з элементамі тэатралізацыі “Осенний переполох в Книжном царстве”. З самага парога дзеці пагрузіліся ў атмасферу казкі, бо сустракалі іх галоўныя героі свята – велічная і шчодрая Восень і яе вясёлы, гарэзлівы спадарожнік Дожджык. Каб вярнуць спакой і парадак у каралеўства, а таксама дапамагчы Восені знайсці згубленыя чароўныя фарбы, удзельнікам лагера прыйшлося апраўдаць сваю гучную назву і праявіць усю кемлівасць, логіку і эрудыцыю. Каманды з азартам разгадвалі хітраватыя літаратурныя загадкі, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і рухомых гульнях. Восеньскія канікулы яшчэ раз даказалі: чытанне – гэта не толькі карысна, але і неверагодна займальна!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.