Людзі здаўна верылі ў прадвесці і спрабавалі рознымі спосабамі растлумачыць складаную будову свету, а таксама поспех або няўдачу ў справах. Супрацоўнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБЦ” разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” вырашылі даведацца, як узніклі прыметы і які практычны сэнс яны мелі. 28 лістапада была праведзена гадзіна цікавых паведамленняў “Вот природные секреты под названием приметы”. Бібліятэкар рассказала праразнастайныя прыметы, а дзеці абмяркоўвалі тыя, што яны ведаюць, і тлумачылі іх значэнне. Затым удзельнікі пагулялі ў гульні “Эксперты по приметам” і “Предскажи погоду”, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне “Не ошибись”. У ходзе гэтага займальнага занятку кожны адкрыў для сябе шматновай, важнай і цікавай інфармацыі.



