Дзень маці – свята, калі хочацца сказаць самыя цёплыя словы тым, хто падарыў нам жыццё, вучыў першым крокам і першым словам. Для многіх з нас мама – гэта пах свежага хлеба, ціхі голас перад сном, рукі, якія ўсё паспявалі. “Все на земле от материнских рук” пад такой назвай прайшла хвілінка дабрыні ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. На гэтым мерапрыемстве гаварылася не пра вялікія подзвігі – хоць маміны будні і ёсць самы сапраўдны подзвіг, а пра маленькія цуды: пра тое, што маміна “усё добра” здымае любую бяду, а яе рукі паспявалі рабіць тысячу спраў адразу. На гэтым мерапрыемстве гучалі добрыя словы, прыгожыя вершы і віншаванні ў адрас мам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.