Бываюць абставіны, калі шлях да любімай бібліятэкі становіцца складаным праз стан здароўя. Але гэта не падстава адмаўляцца ад добрай кнігі. 06 сакавіка ў межах сацыяльнага праекта “КнігаЗКлопатам” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі наведалі нашых чытачоў дома. Гэта не проста дастаўка літаратуры – гэта сустрэчы, напоўненыя асаблівым цяплом. Акрамя любімых раманаў бібліятэкары прынеслі з сабой шчырыя віншаванні з надыходзячым святам 8 сакавіка. Усмешкі і добрыя пажаданні сталі прыемным дапаўненнем да кніжных навінак. Бібліятэкар бібліобуса таксама павіншавала сваіх чытачак аддаленых вёсак па маршруце №2 в. Савічы, в. Яхноўшчына, в. Раготна з надыходзячым святам.
Візіты прайшлі ў асабліва цёплай атмасферы. Кожная жанчына атрымала віншавальную паштоўку, закладку з мудрымі словамі класікаў, што стала сімвалам павагі і ўвагі да кожнай жыхаркі аддалённых вёсак. Дзякуем за вашыя ўсмешкі і за тое, што пускаеце нас у свае дамы і сэрцы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.