11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Да гэтай падзеі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для вучняў 8 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” прайшоў патрыятычны час “Гэта нельга забыць”. Мерапрыемства пачалося з гістарычнага аповеду пра цяжкі лёс незлічонай колькасці загінуўшых людзей ад гітлераўскіх катаванняў. Страшныя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Для дзяцей былі прадстаўлены архіўныя фота і кадры кінахронік аб канцэнтрацыйных лагерах: Асвенцым, Дахаў, Равенсбрук, Бухенвальд, Азарычы, а таксама пра жахі, якія перажылі дзеці — вязні Саласпілса.
Да мерапрыемства ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Без срока давности”, на якой прадстаўлены творы, якія распавядаюць пра тыя страшныя падзеі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.