15 верасня Дзятлаўская раённая бібліятэка ярка і насычана адзначыла прафесійнае свята — Дзень бібліятэк! Для нашых любімых чытачоў і гасцей гэты дзень ператварыўся ў сапраўдны марафон сюрпрызаў, творчасці і знаёмства з кніжным закуліссем. На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы праходзіла бібліятэчная акцыя “Добро пожаловать в мир книги”, якая нікога не пакінула абыякавым. Наведвальнікі з задавальненнем далучаліся да інтэрактыву: пакідалі на спецыяльным стэндзе цёплыя і шчырыя пажаданні для бібліятэкі, а ўзамена трымлівалі порцыю натхнення — выцягвалі таямнічыя прадказанні і мудрыя парады, схаваныя ў кніжных цытатах. Асаблівай падзеяй дня стаў фарсайт-тур “БиблиоLab: профессия на стыке веков и ІТ” для вучняў 7 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Гэта была не проста экскурсія, а сапраўднае падарожжа ў будучыню прафесіі! Бібліятэкары падзяліліся сакрэтамі сваёй працы, паказалі, як уладкаваны кніжны свет знутры і як сёння адбываецца працэс абслугоўвання чытачоў і чым займаецца сучасны бібліятэкар. Самым хвалюючым момантам для падлеткаў стала магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. Удзельнікі змаглі самастойна запісаць кнігі і адчуць адказнасць гэтай высакароднай працы.






