У дзень закрыцця Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскую  бібліятэку завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія любяць і паважаюць кнігу і чытанне. Дзень быў прысвечаны пісьменніку П.Яршову. Дзеці прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Добрый сказочник Ершов”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла пра жыццё і творчасць П.Яршова, пазнаёміла з вядомай казкай “Канёк — гарбунок”. Падчас мерапрыемства удзельнікі з вялікім задавальненнем чыталі ўрыўкі з тэксту, адказвалі на пытанні віктарыны, праглядзелі ўрыўкі па казцы. Напрыканцы хопчыкі і дзяўчынкі зрабілі выснову, што лепш мець аднаго сябра, які заўсёды застанецца з табой, і дапаможа табе, незалежна ад таго,у якую сітуацыю ты трапіў, і паабяцалі шанаваць сяброўствам, як гэта рабілі  галоўныя героі казкі “Канёк — гарбунок”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.