У філіяле “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” ў межах творча выставачнага праекта “Літаратурны подыўм” адбылася новая маляўнічая выстава-компас “Дэтэктыўнае акно”.На выставе падрыхтавана падборка вострасюжэтных кніг, якія здольны трымаць у напружанні да апошняй старонкі. Шэрлак Холмс, Эркюль Пуаро і героі сучасных псіхалагічных трылераў ўжо чакаюць вас на нашым літаратурным “подыўме”. Зазірніце ў бібліятэку, натхніцеся атмасферай таямніц і прыходзьце за сваёй порцыяй якаснага чытання.
