Да Дня беларускага пісьменства бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведала навучэнцаў “ДУА Круцілавіцкая базавая школа” і разам з Майсейчык Таццянай Аляксандраўнай правялі гістарычна – краязнаўчы ўрок “Еўфрасіння Полацкая: князёўна, асветніца, святая”. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся аб узнікненні і развіцці пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, даведаліся шмат цікавага аб кнігадрукаванні, аб першых друкаваных кнігах, аб першаасветніках, асаблівую ўвагу ўдзялілі асветніцы Еўфрасінні Полацкай.