Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” наведала прышкольны лагер “Путешествие” і правяла ўрок прафілактыкі “Жизнь прекрасна, не рискуй напрасно”. Падчас мерапрыемства гаварылі аб наркаманіі, як аб вельмі шкоднай звычцы для здароўя. Увага падлеткаў была звернута на нябяспечныя наступствы першага ўжывання наркатычных рэчываў. Затым дзеці прынялі ўдзел у дыскусіі “Наркотыкі. Што думае моладзь?”, і ўсе разам прыйшлі да высновы, што звязваць сваё жыццё з ужываннем псіхатропных рэчаў нельга ні ў якім разе. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “STOP — НАРКОТИК”.