Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр  экалагічнай культуры” прадоўжыўся літаратурна-гульнёвай  праграмай “В книжном  царстве,библиотечном государстве”. Гэта традыцыйнае свята, прысвечанае  папулярызацыі чытання сярод дзяцей. Дзеці адправіліся ў літаратурнае падарожжа,   акунуліся ў свет казак і прыгод. Цікава і пазнавальна прайшло вандраванне па  бібліятэцы з пошукам кніг, з зашыфраванымі пытаннямі і крыжаванкамі, загадкамі і рэбусамі. Праходзячы праз туры, яны змаглі выбраць сабе кніжку па густу, сустрэцца са сваімі  любімымі героямі. Прыемныя сустрэчы з героямі любімых кніг знайшлі дзеці ў бібліятэцы  ў гэты вясёлы дзень.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.