3-4 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылася святочная акцыя — перарэгістрацыя першых карыстальнікаў “З Новым годам, кнігалюбы”. Першых наведвальнікаў чакалі прыемныя сюрпрызы, віншаванні і навагоднія пажаданні ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Святочная атмасфера панавала з самага ранку: чытачы атрымлівалі добры настрой, усмешкі ды невялікія падарункі. Акцыя стала сапраўдным пачаткам новага чытацкага года, падкрэсліўшы, што бібліятэка – гэта месца, дзе кніга і свята заўсёды побач.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.