04 лістапада, напярэдадні свята, у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”  адбылася дыялогавая пляцоўка “7 ноября: история, которую мы сохраняем”, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. На сустрэчу сабраліся жыхары пасёлка, каб разам успомніць падзеі, якія сталі неад’емнай часткай гістарычнай спадчыны нашай краіны. Словы прывітання і выступлення былі прадастаўлены старшыні Наваельнянскага сельскага выканаўчага камітэта Людміле Аляксандраўне Радзевіч. Людміла Аляксандраўна звярнула ўвагу прысутных на важнасць захавання гістарычнай памяці, расказала пра тое, як падзеі мінулага ўплываюць на сучаснасць, і падкрэсліла ролю кожнага грамадзяніна ў захаванні праўды пра нашу гісторыю. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала ўсім удзельнікам: павага да мінулага пачынаецца з незабыцця.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.