24 верасня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Тэрыторыя права” адбыўся Дзень суда “Защитники прав” для пенсіянераў накіраванае на павышэнне прававой асветы і інфармаванне аб абароне правоў пажылых грамадзян. Былі запрошаны прадстаўнікі юрыдычных арганізацый.  Старшыня Дзятлаўскага суда Дуброўскі Вадзім Ігаравіч расказаў аб парадку звароту ў суд, разглядзе грамадзянскіх спраў і асаблівасцях судовай абароны правоў пенсіянераў. Загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна асвятліла пытанні аб ільготах, абароне ад махлярства і прававой дапамозе даступнай пажылым людзям. Начальнік аддзела прымусовага выканання Раманава Кацярына Васільеўна патлумачыла, як выконваюцца судовыя рашэнні, якія меры прымяняюцца да даўжнікоў і як пенсіянеры могуць абараніць свае інтарэсы ў такіх сітуацыях. Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу: удзельнікі задавалі пытанні, дзяліліся сваімі гісторыямі, атрымлівалі індывідуальныя рэкамендацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальным праблемам — абароне ад тэлефоннага махлярства, афармленні сацыяльных ільгот і правам пры заключэнні дагавораў. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з выставай “Азбука права”, на якой экспанаваліся выданні прававой тэматыкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.