18 студзеня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі вечар-партрэт “Звезда по имени…Высоцкий” (па творчасці У. Высоцкага). Вечар распачаўся з уступнага слова бібліятэкара, якая распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Высоцкага, акцэнтаваўшы ўвагу на яго шматгранным таленце. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі з біяграфіі паэта, відэазапісамі з яго ўдзелам. Асаблівую атмасферу надалі незабыўныя песні Высоцкага, пранікнёныя вершы, выкананыя з душой, кранулі кожнага прысутнага, выклікаючы шчырыя эмоцыі і разважанні. Напрыканцы вечара ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і ўспамінамі, звязаннымі з творчасцю паэта. Вечар быў напоўнены святлом таленту Уладзіміра Высоцкага.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.