13 красавіка падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі гадзіну касманаўтыкі “Звёздный сын планеты Земля”, да Дня касманаўтыкі. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй асваення космасу, расказалі пра значэнне першага палёту чалавека ў космас, пра першага касманаўна Юрыя Гагарына.