Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшло свята дзяцінства “Здравствуй праздник, здравствуй лето!”. У рамках свята прайшла літаратурная карусель “Отдыхай, но читать не забывай!”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па маляўнічай кніжнай выставе “Лета на планеце чытачоў”, на якой былі прадстаўлены кнігі вядомых пісьменнікаў пра лета, прыгоды, таямніцы прыроды. Юныя наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе казачных загадак, гульнёвых праграмах “Ловкие ножки”, “Горячее солнышко” і летняй віктарыне.