13 жніўня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” ладзіўся  літаратурны дартс “Знаешь – отвечай, не знаешь – прочитай”. Яго наведалі выхаванцы ДУА “Казлоўшчынскі дзіцячы сад”. Трапляючы шарыкамі па мішэні, рабятам трэба было назваць казкі і казачных герояў, адгадаць загадкі. Юныя ўдзельнікі выдатна справіліся з заданнямі, праявілі сябе не толькі трапнымі стралкамі, але і паказалі добрыя веды казак. Затым бавілі час на летняй пляцоўцы, складалі пазлы, гулялі ў гульні.  Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з  кніжнай выставай “Лета з кнігай”. Рабяты атрымалі мноства станоўчых эмоцый, за актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.