Філіял “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” на базе пачатковай школы арганізавала пазнавальнае мерапрыемства “Знание защищает”. Удзельнікі даведаліся пра розныя формы гвалту і пра дакументы, у якіх падкрэсліваецца важнасць абароны дзяцей ад негатыўных уздзеянняў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў практыкаваннях і выкананні заданняў, што дапамагло ім лепш зразумець, як распазнаваць небяспечныя сітуацыі і абараняць сябе. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла вучняў з памяткамі “Защити себя”, якія стануць надзейным дапаможнікам у паўсядзённым жыцці.
Такія мерапрыемствы фарміруюць у дзяцей адказнае стаўленне да ўласнай бяспекі і вучаць іх карыстацца ведамі як галоўным сродкам абароны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.