17 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў ДУА “Дзяцячы сад № 2 г. Дзятлава” прайшло мерапрыемства “Игротека в библиотеке”, гуляем у настольныя гульні ў рамках інтэрактыўнай пляцоўкі “Летняя книжная Вселенная”. Увазе дзяцей былі прадстаўлены гульні “Лото по сказкам”, “Знайдзі пару”, “Герои заблудились” і іншыя, у якія яны з задавальненнем гулялі, праявілі сваю эрудыцыю. На століках іх чакалі: гульня “Футбол”, шашкі, пазлы, лэпбукі. Атрымалася яркая, вясёлая і дружная атмасфера. Час праляцеў непрыкметна! Дзеці цікава і весела правялі час у бібліятэчным двары, атрымаўшы зарад добрага настрою.