Чароўнае падарожжа куфэрка “Ларец книгоЧЕЯ” працягваецца. 19 сакавіка ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. У госці да дзяцей завітаў добры доктар Айбаліт. Ладзілася інтэрактыўная гульня “К нам в гости пришёл Айболит”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль па матывах казкі К.І. Чукоўскага “Айбаліт”, падчас якога дзеці разам з Айбалітам паўтарылі ўжо вядомыя правілы, як расці здаровымі. На памяць аб сустрэчы маленькія ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі візітоўкі.