29 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася актуальная размова “Качество для всех – качество для каждого”. Яна была прымеркавана да Году якасці і добраўпарадкавання. Падчас размовы ўдзельнікі даведаліся, як якасць тавараў і паслуг вызначае якасць жыцця, успомнілі пра тое, што значыў знак якасці ў часы СССР і якія адметныя рысы ў дзяржаўнага знака якасці Беларусі. Здзейснілі віртуальнае падарожжа па самых вядомых прадпрыемствах Беларусі. Пасля знаёмства з брэндамі ўдзельнікі прынялі актыўны ўдзел у тэматычных конкурсах, гульнях і віктарынах. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з выставай “Сваё – значыць лепшае”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.