9 кастрычніка ў Дзятаўскай раённая бібліятэцы ў рамках праекта па прафарыентацыі журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій”, для вучняў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча” прайшоў круглы стол “Кем быть и где учиться, чтобы в удовольствие трудиться”. Ён быў прысвечаны прафесіі спартыўнага трэнера. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць з асаблівасцямі працы спартыўнага настаўніка, раскрыць плюсы і складанасці гэтай прафесіі, а таксама натхніць рабят на здаровы лад жыцця. На круглы стол быў запрошаны трэнер Установы “Дзятлаўская дзіцячая – юнацкая спартыўная школа” Ганчар Уладзімір Юр’евіч, ён расказаў пра свой шлях у прафесію, падзяліўся гісторыямі з практыкі і адказаў на пытанні вучняў. Удзельнікі паспрабавалі сябе ў ролі трэнераў- складалі міні- праграмы трэніровак, праводзілі размінку. Мерапрыемства выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў. Асабліва спадабалася практычная частка, дзе кожны змог адчуць сябе настаўнікам і лідэрам.